Кансалтынгавая кампанія ТАА "Валексконсалт"
|
|
Valex Consult - (ТАА "Валексконсалт") каманда прафесійных кансультантаў, якія спецыялізуюцца ў сферы інвестыцыйнага, кіраўнічага і юрыдычнага кансалтынгу.
Асноўны актыў нашай кансалтынгавай кампаніі — гэта спецыялісты высокага ўзроўню, якія маюць унікальны, паспяховы вопыт па аказанні паслуг у сферы суправаджэння інвестыцыйных праектаў, кіравання прадпрыемствамі, бізнес планавання, аказання юрыдычных паслуг, правядзення правядзення маркетынгавых даследаванняў. Супрацоўнікі нашай кансалтынгавай кампаніі маюць вышэйшую профільную адукацыю (эканамічную, юрыдычную, MBA) і пастаянна павышаюць сваю кваліфікацыю прымаючы ўдзел у семінарах і канферэнцыях, як у Беларусі, так і за мяжой.
Спалучэнне ведаў і вопыту, а таксама сетка партнёраў (кансалтынгавых кампаній), дазваляе нам аператыўна і кваліфікавана распрацоўваць рашэнні, здольныя задаволіць індывідуальныя запыты кампаній і інвестараў. Мы працуем у адзінай камандзе і засноўваем нашыя адносіны на ўзаемаразуменні, партнёрстве і ўсталяванні доўгатэрміновых адносінаў. Разглядаючы і аналізуючы праблемы з розных пунктаў гледжання, мы імкнемся прадугледзець як бягучую аддачу ад рэалізацыі кансалтынгавага праекту для кампаніі кліента, так і доўгатэрміновы стратэгічны эфект.
Выражаем упэўненасць у тым, што наш вопыт і веды будуць карыснымі для паспешнай рэалізацыі Вашых праектаў.
|